У Дагестане пры выбуху загінуў міліцыянт

У Дагестане пры выбуху бомбы адзін міліцыянт загінуў, другі быў паранены. Міністэрства ўнутраных справаў паведамляе, што выбух адбыўся ў горадзе Касьпійск. Бомба была закладзеная на ўзбочыне дарогі, па якой ехаў аўтамабіль патрульнай службы.

У пятніцу ўвечары недалёка ад вёскі Батан-Юрт у часе страляніны былі забітыя тры мяцежнікі.