Сечын: няма сэнсу ў акцыях "Белтрансгазу".

Ігар Сечын

Расея пакуль ня бачыць эканамічнай мэтазгоднасьці ў набыцьці "Газпромам" акцый "Белтрансгазу".
Пра гэта заявіў журналістам расейскі віцэ-прэм'ер Ігар Сечын, камэнтуючы прапанову Аляксандра Лукашэнкі пра магчымы продаж расейцам кантрольнага пакету акцый "Белтрансгазу" і Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, калі Расея будзе пастаўляць у Беларусь нафту і газ па ўнутрырасейскіх цэнах.

"Цяпер у "Газпрому" ёсьць 50%, ён заплаціў за іх 2,5 мільярда даляраў, але эканамічнага сэнсу для "Газпрому" ў гэтай інвэстыцыі вялікага няма. Магчыма, у пэрспэктыве ён зьявіцца. Мы лічым, што мы і за 50% пераплацілі", — сказаў І.Сечын.

Ён таксама адзначыў, што цяпер цяжка абмяркоўваць магчымую цану кантролю над "Белтрансгазам", бо камэрцыйныя прапановы ад беларускага боку пакуль не паступалі.