Ірак заклікаюць не марудзіць з фармаваньнем ураду

Ліга арабскіх дзяржаваў заклікала Багдад як мага хутчэй сфармаваць новы ўрад і завершыць працяглае палітычнае супрацьстаяньне. У заяве Лігі падкрэсьліваецца, што ірацкія ўлады маюць патрэбу ў эфэктыўных прапановах па ўрэгуляваньні тупіковай сытуацыі, якая склалася пасьля парлямэнцкіх выбараў ў краіне тры месяцы таму. Дагэтуль партыям і блёкам, якія бралі ўдзел у выбарах, не ўдаецца дамовіцца адносна складу выбарчай кааліцыі