Белы дом агучыць стратэгію па нацыянальнай бясьпецы

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама мае сёньня агучыць стратэгію сваёй адміністрацыі ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі.

На папярэднім брыфінгу для журналістаў найвышэйшы дарадца прэзыдэнта ў справах змаганьня з тэрарызмам паведаміў, што асобная ўвага будзе надзелена тэрарыстычным пагрозам, што ўзьнікаюць унутры самой краіны.

Чакаецца, што ў дакумэнце будзе падкрэсьлена неабходнасьць глябальнай супрацы ў змаганьні зь міжнародным тэрарызмам, распаўсюджаньнем ядзернай зброі, кліматычнымі зьменамі і наступам на дэмакратычныя свабоды грамадзян іншых краінаў. Усе гэтыя пытаньні названыя пагрозамі для нацыянальнай бясьпекі ЗША.