Маці Качынскага даведалася пра сьмерць сына толькі зараз

Яраслаў Качынскі ўчора – больш чым праз шэсьць тыдняў пасьля авіякатастрофы пад Смаленскам – нарэшце сказаў сваёй 83-гадовай маці аб трагічнай сьмерці брата – прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага.

Маці братоў-блізнят Качынскіх Ядвіга з сакавіка знаходзіцца на лячэньні ў шпіталі ў аддзяленьні кардыялёгіі. Адразу пасьля авіякатастрофы лекары параілі Качынскаму да некаторага часу не паведамляць маці аб авіякатастрофе і гібелі сына.