У Гомелі і Мазыры патлумачаць наконт будаўніцтва АЭС

Гутаркі пра будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі пройдуць 25—26 траўня ў Гомелі і Мазыры.
25 траўня заплянаваныя сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі ВНУ Гомелю. А 26 траўня — у гарадзкім палацы культуры Мазыра адбудзецца сустрэча спэцыялістаў з жыхарамі Мазырскага, Брагінскага, Ельскага, Нараўлянскага, Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласьці

Тлумачэньні будуць даваць прадстаўнікі Дырэкцыі будаўніцтва атамнай электрастанцыі, рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны і экалёгіі чалавека, "Інстытуту радыялёгіі", а таксама спэцыялісты ўпраўленьня праблем ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і камітэту працы, занятасьці і сацыяльнай абароны Гомельскага аблвыканкаму.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прэсавага сакратара Гомельскага аблвыканкаму Ірыну Бяспалую.