Тыдзень у фатаздымках, 16—22 траўня 2010 году

16 траўня, нядзеля - Ноч музэяў у Віцебску. Выступае клюб гістарычнай рэканструкцыі “Варгенторн”

17 траўня, панядзелак - Судзілі ўдзельнікаў гей-параду. Аўстралійскі журналіст і гей-актывісты ў чаканьні суду над сваімі "аднадумцамі".

18 траўня, аўторак - Прайшлі ператрусы ў офісах і ў сяброў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй краіне.

18 траўня, аўторак - Прайшлі ператрусы ў офісах і ў сяброў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй краіне.

18 траўня, аўторак - Ператрус на кватэры Ўладзімера Някляева. Прайшлі ператрусы ў офісах і ў сяброў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй краіне.

19 траўня, серада - Прэсавая канфэрэнцыя лідэраў і экспэртаў кампаніі «Гавары праўду».

19 траўня, серада - У Цэнтральным судзе Гомеля меўся скончыцца разгляд крымінальнай справы супраць актывіста стваранай партыі Беларуская хрысьцьянская дэмакратыя Яўгена Якавенкі за так званае ўхіленьне ад вайсковай службы. Аднак раённая пракуратура перапрад’явіла актывісту абвінавачаньне.

19 траўня, серада - На танцавальнай крытай пляцоўцы ў менскім парку Чалюскінцаў прайшоў "Дударскі фэст".

20 траўня, чацьвер - У агратурыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак”, што ў вёсцы Каробчыцы побач з Горадняй распачаўся міжнародны пленэр разьбяроў.

20 траўня, чацьвер - Кастусь Жукоўскі, Алесь Яўсеенка. У Гомелі пакаралі штрафам на 1 мільён 750 тысяч рублёў экс-кандыдата ў дэпутаты аблсавету, каардынатара стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастуся Жукоўскага — за абразу міліцыянта на выбарчым участку.

20 траўня, чацьвер - У Менску адкрыўся V Міжнародны кангрэс беларусістаў

20 траўня, чацьвер - На беларуска-польскім памежным пераходзе «Брузгі-Кузьніца», што недалёка ад Горадні, чарга з машынаў на выезд расьцягнулася больш як на 2 кілямэтры.

21 траўня, пятніца - Вызвалілі лідэраў кампаніі «Гавары праўду». Уладзімера Някляева вывезьлі з Акрэсьціна ў цэнтар гораду і там адпусьцілі. Сяргей Вазьняк быў адпушчаны адразу на Акрэсьціна.