Турэцкія самалёты нанесьлі ўдар па пазыцыях курдаў

Ваенна-паветраныя сілы Турэччыны нанесьлі ўдары па аб’ектах курдзкіх сэпаратыстаў ў Паўночным Іраку. СМІ Турэччыны паведамілі, што ў апэрацыі ўзялі ўдзел каля 20 самалётаў.

За больш чым 35-ці гадовую ўзброеную барацьбу курдаў за стварэньне незалежнага Курдыстану на паўдзённым захадзе Турэччыны, загінулі каля 45 тысячаў чалавек.