Літва можа прапанаваць Беларусі тэрмінал у арэнду

Літва плянуе прапанаваць Беларусі ўзяць у доўгатэрміновую арэнду тэрмінал у Клайпедзкім порце. Пра гэта заявіў прэзыдэнт канфэдэрацыі прамыслоўцаў Літвы Браніслаў Лубіс на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Менску.

Ён сказаў, што гэтым тэрміналам ёмістасьцю ў 240 тысяч тон мог бы кіраваць беларускі бок — «Беларуськалій» ці «Беларуская калійная кампанія».

«Мы рады што сёньня можна ня толькі думаць, але і гаварыць, што час разбурэньня нашых эканамічных стасункаў скончыўся, а прыйшоў час стварэньня ня толькі ў эканамічным пляне, але і ў палітычным», — адзначыў Б.Лубіс. — «Мы рады, што і палітычны дыялёг таксама ідзе і працягваецца».