У Пакістане хочуць заблякаваць Facebook

У Пакістане суд абавязаў урад часова заблякаваць доступ да сацыяльнай інтэрнэт-сеткі Facebook.

Рашэньне зьвязанае з адной са старонак сэрвісу, дзе, як давяло сьледзства, наведвальнікам прапануецца разьмясьціць выявы прарока Мухамэда. Многія мусульмане расцэньваюць гэта як праяву блюзьнерства. З адпаведнай скаргай у суд зьвярнулася група ісламскіх клерыкаў, па запыце якіх сайт можа быць заблякаваны для карыстальнікаў у Пакістане да 31 траўня.