Віцэ-мэр з Літвы сфатаграваўся ў Маладэчне ля савецкага сьцяга

Падчас візыту ў Маладэчна 71-гадовы сацыял-дэмакрат, віцэ-мэр Панявескага раёна Літвы Вітаўтас-Раполас сфатаграфаваўся на фоне чырвонага савецкага сьцягу.
Гэты фотаздымак зьмясьцілі на сайце мэрыі, перадае DELFI.

У зьвязку з пазіраваньнем на фоне савецкага сьцяга апанэнты віцэ-мэра ў Літве заклікаюць, каб ён падаў у адстаўку і вінавацяць яго ў ігнараваньні літоўскай дзяржаўнай зьнешняй палітыкі і абразе памяці пацярпелых падчас савецкай акупацыі.

Паводле літоўскага заканадаўства, падчас масавых мерапрыемстваў забаронена выкарыстоўваць савецкую і нацысцкую сымболіку.