Трыбунал атрымаў нататкі Младзіча

Улады Сэрбіі перадалі Міжнароднаму трыбуналу па былой Югаславіі асабістыя запісы былога ваеннага лідэра басьнійскіх сэрбаў генэрала Раткі Младзіча.

18 нататнікаў уключаюць 350 старонак, запоўненых Младзічам у пэрыяд паміж 1991-1996 гадамі. Аб іх зьмесьце сьледзтва не паведамляе, адзначаючы толькі, што ў нататніках ёсьць новыя важныя дэталі аб вайне на Балканах. Сьледзтва адзначае таксама, што запытаная дзёньнікі Младзіча, адшукваюцца па абвінавачваньні ў генацыдзе і ваенных злачынствах, і з мэтай збору дадатковых матэрыялаў па справе былога палітычнага лідэра басьнійскіх сэрбаў – Радавана Караджыча.