Сьвет учора і сёньня, 17 – 18 траўня

Іранскі прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад і турэцкі прэм’ер-міністар Рэджэп Эрдаган – пасьля падпісаньня ў панядзелак пагадненьня аб адпраўленьні часткі нізкаўзбагачанага іранскага ўрану ў Турэччыну.

У Бангкоку працягваецца процістаяньне вайскоўцаў з антыўрадавымі дэманстрантамі. Удзельнікі пратэстаў дабіваюцца адстаўкі прэм’ер-міністра Абхісіта Вэтчачывы і правядзеньня датэрміновых выбараў

Сьледчыя – на месцы выбуху ў Кабуле паблізу палацу Дарул Аман. Пры выбуху бомбы, закладзенай у аўтамабіль, у аўганскай сталіцы ў аўторак загінулі ня менш як 19 чалавек, звыш 50 атрымалі раненьні.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў выступіў у аўторак у Нацыянальным унівэрсытэце імя Тараса Шаўчэнкі ў Кіеве. Мядзьведзеў знаходзіцца ва Ўкраіне з двухдзённым візытам.

Былы кіраўнік нафтавай кампаніі ЮКАС Міхаіл Хадаркоўскі размаўляе з сваім адвакатам падчас судовых слуханьняў у Маскве. 17 траўня Хадаркоўскі аб'явіў бестэрміновую галадоўку. Экс-кіраўнік ЮКАСу хоча з дапамогаю галадоўкі зьвярнуць увагу прэзыдэнта Расеі Мядзьведзева на парушэньні закону, якія, як лічыць Хадаркоўскі, дапускаюць прадстаўнікі судовай улады.

У Віетнаме адзначаюць 120-ю гадавіну з дня нараджэньня першага прэзыдэнта камуністычнага Віетнаму Хо Шы Міна.

Чальцы Руху за правы сэксуальных і гендэрных меншасьцяў выйшлі ў Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй на вуліцы сталіцы Гандурасу Тэгусыгальпы.

Паводка ў Вугоршчыне. Жыхары вёскі Алшавадас – ля затопленага аўтамабіля.

Арбітры разбараняюць беларускіх і дацкіх хакеістаў. Зборная Беларусі завяршыла чэмпіянат сьвету на 10-м месцы, перагуляўшы ў сваім апошнім матчы на турніры датчанаў 2:1.

24-гадовая Рыма Факіх выйграла конкурс "Міс ЗША 2010". Факіх паходзіць з міжканфэсійнай, мусульмана-хрысьціянскай сям’і імігрантаў зь Лібану.