У Менску амаль штодня ідуць залевы. Газэта "Наша ніва" апублікавала сьпіс менскіх вуліц, што падтапляюцца першымі, якія ў часе залеваў варта абмінаць.
У Менску затапленьне найчасьцей адбываецца на:
- Нямізе і ў пачатку праспэкта Дзяржынскага,
- вуліцах Харкаўскай,
- Сталетава,
- скрыжаваньні праспэкта Пераможцаў і вуліцы Ігнаценкі,
- праспэкце Пушкіна ў раёне Таёта цэнтру,
- на вуліцы Прытыцкага ў нізінах,
- на Партызанскім праспэкце ў нізінах,
- вуліцах Маскоўскай і Талстога,
- нізіны на вуліцы Казінца.
- Нізкія месцы праспэкту Незалежнасьці —плошча Перамогі, парк Чалюскінцаў.