Кіраўнік Эўразоны ўсё яшчэ верыць у эўра

Кіраўнік фінансаў 16 краінаў Эўразоны заявіў, што эўра надалей застаецца “вартай даверу валютай”.

Жан-Клёд Юнкер выступіў з такой заявай пасьля таго, як у панядзелак курс эўра ў дачыненьні да даляра дасягнуў рэкордна нізкай адзнакі за апошнія чатыры гады.

Тым часам, чакаецца, што сёньня Грэцыя атрымае першы транш 80-мільярднага крэдыту, выдзеленага ёй іншымі краінамі Эўразоны і Міжнародным валютным фондам для прадухіленьня дэфолту з прычыны вялікіх запазычанасьцяў краіны.