Ужо сёньня, 18 траўня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ВОБЛАЧНА...


...з праясьненьнямі. Тэмпэратура: 10 — 23 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У галерэі "Лябірынт" у Менску ў рамках Дзён культуры Швэцыі ў Беларусі адбудзецца літаратурная сустрэча "Гукі і ўспаміны дзяцінства". На сустрэчы будзе прэзэнтавацца кніжка швэдзкіх дзіцячых пісьменьнікаў Юі і Томаса Вісляндэраў "Малы і мядзьведзік". Пачатак а 16.00.

У галерэі "Мастацтва" ў Менску (пр. Незалежнасьці, 12) а 18.00 адкрываецца выстава жывапісу Васіля Пешкуна і Анны Сілівончык пад назвай "Закаханы садоўнік".

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў ва Ўкраіне.

У Мадрыдзе саміт краінаў Эўразьвязу і Лацінскай Амэрыкі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1910 у Горадні памерла пісьменьніца Эліза Ажэшка, якая пісала па-польску, але ўсю сваю творчасьць прысьвяціла беларускай зямлі.

У 1920 нарадзіўся Караль Вайтыла, які ў 1978 стаў першым папам-славянінам пад імем Ян Павал ІІ (пам. 2005).

У 1940 нарадзіўся беларускі паэт зь Беласточчыны Ян Чыквін.

У 2001 памёр Аляксей Марэсьеў, лётчык, герой Савецкага Саюзу, якога подзьвіг расславіла "Повесть о настоящем человеке" Барыса Палявога.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень музэяў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Эўрабачаньне: два беларускія полюсы".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Багаты ня той, хто мае, а той, хто дае".

"Ня хопіць пераступіць парог, трэба ісьці ў глыб".

"Гісторыя вучыць, што дэмакратыя без каштоўнасьцяў лёгка ператвараецца ў адкрыты або замаскаваны таталітарызм".

"Не жадайце айчыны, якая нічога вас не каштуе".

Ян Павал ІІ (Караль Вайтыла).