На месца авіякатастрофы ў Аўганістане накіравана спэцыяльная група

У горы Гіндукушу, на месца меркаванай аварыі пасажырскага лайнэра АН-24, які належаў авіякампаніі Pamir і рабіў рэйс Кундуз – Кабул, вылецеў спэцыяльны самалёт для судзеяньня пошукавым працам. На борце знаходзіліся 38 пасажыраў і пяць прадстаўнікоў экіпажу. Паводле мясцовых уладаў, пяцёра пасажыраў – грамадзяне іншых краінаў. Дакладных зьвестак пра колькасьць ахвяраў пакуль няма. Пра магчымыя прычыны аварыі не паведамляецца.