Тэгеран пагадзіўся на ядзерную зьдзелку з Турэччынай і Бразыліяй

Іранскія ўлады заявілі, што перададуць у Турэччыну 1200 кіляграмаў свайго ўзбагачанага ўрану і атрымаюць ядзернае паліва, якое можна будзе выкарыстоўваць у мэтах дасьледаваньняў. Іншыя падрабязнасьці адносна сёньняшняй зьдзелкі, заключанай на перамовах паміж прэзыдэнтам Бразыліі Лула да Сільва, турэцкім прэм'ерам Рэджэпам Эрдаганам ды іранскім кіраўніком Махмудам Ахмадзінежадам, не паведамляюцца