Выбух у прыгарадзе Атэнаў

У прыгарадзе сталіцы Грэцыі Атэнаў ля будынка найбуйнейшай у краіне турмы адбыўся магутны выбух. Пацярпелі два чалавекі. Выбух пашкодзіў турэмны будынак і бліжэйшыя пабудовы.

Паведамляецца, што выбуху папярэднічаў ананімны званок у рэдакцыю адной з газэтаў і на тэлебачаньне з паведамленьнем аб закладзенай бомбе.