У Аўганістане зьнішчаныя дзясяткі ваеўнікоў

Аўганская паліцыя паведамляе, што сілы НАТО і Аўганістану ў часе сумесных начных баявых апэрацыяў зьнішчылі некалькі дзясяткаў ваеўнікоў на поўначы і ўсходзе краіны.

У правінцыі Кундуз забіты 31 ваяўнік, сярод іх, як паведамляюць мясцовыя ўлады, палявы камандзір талібаў Мула Ўсман. У правінцыі Газьні, таксама паводле аўганскіх уладаў, былі забітыя 14 ваеўнікоў.