У Расеі за дзяржаўную здраду далі 4 гады

Маскоўскі гарадзкі суд прысудзіў да чатырох гадоў зьняволеньня Генадзя Сіпачова паводле абвінавачваньня ў дзяржаўнай здрадзе.

Сьледзтва выявіла, што Сіпачоў на просьбу міністэрства абароны ЗША зьбіраў і перадаваў за мяжу мапы Генэральнага штабу Расеі з засакрэчанай інфармацыяй.

Паведамляецца, што ўпершыню ў практыцы расьсьледаваньня падобных справаў абвінавачаны супрацоўнічаў з сьледзтвам і выдаў іншых злачынцаў. За гэта яму і прызначылі адносна мяккае пакараньне.