Расейскі "Роспотребнадзор" увёў з 15 траўня часовыя абмежаваньні на пастаўку ў Расею прадукцыі Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі.
Гэта зьвязана з тым, што пры маніторынгавых дасьледаваньнях забароненых і шкодных рэчываў у жывёлагадоўчай прадукцыі ў мясе беларускай птушкі знойдзены даксіцыклін (тэтрацыклінавы антыбіётык).
У выпадку паступленьня прадукцыі гэтага прадпрыемства, адгружанай да 15 траўня 2010 года, рашэньне аб пропуску прымаецца ў звычайным рэжыме з правядзеньнем абавязковага лябараторнага кантролю.
У выпадку паступленьня прадукцыі гэтага прадпрыемства, адгружанай да 15 траўня 2010 года, рашэньне аб пропуску прымаецца ў звычайным рэжыме з правядзеньнем абавязковага лябараторнага кантролю.