Расея пабудуе АЭС у Турэччыне

Расея падпісала дамову аб супрацоўніцтве з Турэччынай у пабудове і эксплюатацыі АЭС "Акую" на беразе Міжземнага мора.

Кошт пабудовы першай турэцкай АЭС складзе каля 20 мільярдаў даляраў. Дамова падпісаная ў часе візыту ў Анкару расейскага прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева. Апошні заявіў пасьля сустрэчы са сваім турэцкім калегам Абдулой Гюлем пра стратэгічнае партнэрства дзьвюх краін.

Апрача таго бакі падпісалі сёньня дамову аб двухбаковым бязьвізавым рэжыме.