Чарнобыльскія праблемы абмяркуюць у Бішкеку

Міжнародны круглы стол з удзелам кіраўнікоў чарнобыльскіх арганізацыяў і прадстаўнікоў МНС Беларусі, Расеі і Ўкраіны пройдзе ў Бішкеку. Падтрымку гэтаму мерапрыемству пагадзілася даць кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева.

Пра гэта паведаміў старшыня грамадзкай арганізацыі “Саюз Чарнобыль – Беларусь” Аляксандар Ваўчанін:

“Гэтая задумка зьявілася яшчэ да вядомых падзеяў у Кіргізстане. Таму я мусіў напісаць ліст спадарыні Атунбаевай. Яна пайшла нам насустрач: урад дапаможа правесьці круглы стол і возьме на сябе выдаткі”.