Падведзены вынікі конкурсу "Прэс-фота Беларусі 2010"

Цырымонія ўганараваньня пройдзе 12 траўня а 17-й у Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" (вул. Я.Купалы, 27).

Тамсама будзе працаваць выстава найлепшых конкурсных здымкаў.

Удзел у "Прэс-фота Беларусі 2010" узялі 96 беларускіх фатографаў, якія працуюць у беларускіх і замежных СМІ.

На конкурс было даслана 1200 працаў.

Сярод намінантаў — фотакарэспандэнт Свабоды.

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце