У Гаазе пройдзе Акцыя салідарнасьці

Як паведамляе прэсавая служба грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, “мірная дэманстрацыя з роднымі і блізкімі прымусова зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага , з беларускімі зьняволенымі, з усімі ахвярамі “апошняй дыктатуры Эўропы”, адбудзецца ў беларускай амбасады ў Нідэрляндах па адрасе Anna Paulownastraat, 34, Гаага, ад 15 да 16 гадзіны мясцовага часу.