Іран выставіў ультыматум двум нафтагазавым канцэрнам

Іран выставіў ультыматум дзьвюм эўрапейскім нафтагазавым кампаніям Royal Dutch Shell i Repsol.

Тэгеран даў ім два тыдні на тое, каб вызначыцца з тым, ці будуць яны распрацоўваць газавае радовішча Паўднёвы Парс у Іране.

У выпадку адмовы кантракты з абедзьвюмя фірмамі будуць перагледжаны і праектамі зоймуцца іранскія кампаніі. Shell и Repsol вырашылі адтэрмінаваць пачатак работаў на радовішчы. Паведамлялася, што ЗША папярэдзілі абедзьве фірмы, што яны могуць патрапіць пад дзеяньне санкцыяў, якія Вашынгтон увёў супраць кампаніяў, што працуюць на іранскім рынку.