У Маскве ў нядзелю прайшоў найбуйнейшы за пасьлясавецкі час парад перамогі. Па Краснай плошчы прамаршыравалі каля 11 тысяч вайскоўцаў з 13 краін, у тым ліку з ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі, Польшчы і Беларусі.
Вайсковыя падразьдзяленьні былых саюзьнікаў СССР па антыгітлераўскай кааліцыі ўпершыню ў гісторыі ўзялі сёлета ўдзел у традыцыйным парадзе перамогі на Краснай плошчы.
На цырымоніі прысутнічалі лідэры каля двух дзясяткаў краінаў сьвету, у тым ліку канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і лідэры шэрагу краінаў СНД. Кіраўніка Беларусі на гэтым парадзе не было. Свой плянаваны ўдзел, у сувязі з неабходнасьцю тэрмінова абмеркаваць фінансавы крызіс у Грэцыі і пэрспэктывы зоны эўра, скасавалі лідэры Італіі і Францыі Сыльвіё Бэрлюсконі і Нікаля Сарказі.
Your browser doesn’t support HTML5
Вайсковы парад у Маскве