Расейцы былі вымушаныя адпусьціць піратаў

Міністэрства абароны Расеі паведаміла сёньня, што 10 самалійскіх піратаў, якія былі захопленыя ў часе апэрацыі па вызваленьні нафтавага танкера "Маскоўскі ўнівэрсытэт", адпушчаныя на волю. Паводле прэсавага сакратара міністэрства Аляксея Кузьняцова, "гэта зьвязана зь недасканаласьцю міжнароднай прававой базы".
Раней у чацьвер Расея паведаміла пра намер судзіць гэтых піратаў у Маскве.