Іран правёў сустрэчу з Радай бясьпекі ААН

У штабкватэры ААН прайшла вячэра арганізаваная іранскай місіяй пры арганізацыі. На вячэры прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх чальцоў Рады бясьпекі ААН. Амбасадары ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі, аднак, на мерапрыемства не прыбылі. Гэтыя краіны паслалі дыпляматаў ніжэйшага рангу.

Іран можа неўзабаве падпасьці пад чарговы раўнд міжнародных санкцыяў у сувязі з падазрэньнямі ў ваеннай накіраванасьці яго ядзернай праграмы.