Прафсаюзы Грэцыі заклікаюць да новых пратэстаў

Прафсаюзы Грэцыі, нягледзячы на гібель учора трох чалавек, заклікалі да новых акцыяў пратэсту супраць антыкрызыснага пляну ўраду. Грэцыя павінна прыняць шэраг захадаў, уключна з павелічэньнем падаткаў, памяншэньнем заробкаў і пэнсіяў, для таго, каб атрымаць 110 мільярдаў эўра крэдыту ад Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду.

Учора, напярэдадні абмеркаваньня пляну ўраду ў парлямэнце, адбыліся масавыя пратэсты. У часе іх дэманстранты падпальвалі будынкі і зьнішчалі аўтамабілі. Тры чалавекі загінулі ў падпаленым банку.