У Грэцыі усеагульны страйк

У Грэцыі сёньня адбываецца арганізаваны прафсаюзамі ўсеагульны страйк. Яго ўдзельнікі пратэстуюць супраць ўрадавага пляну рэзкага скарачэньня дзяржаўных выдаткаў. Такое скарачэньне было асноўнай умовай прадстаўленьня Грэцыі крэдыту ў 110 мільярдаў эўра.