Сьвет учора і сёньня: 4 — 5 траўня

Чарапаха плыве праз нафтавую пляму на вадзе непадалек ад узьбярэжжа штату Люізіяна. Пасьля выбуху на нафтавай вышцы ў красавіку, у акіян патрапіла вялікая колькасьць нафты.

Дэманстранты зьбіраюцца на плошчы перад будынкам парлямэнту Грэцыі ў Афінах. Дзяржаўныя службоўцы Грэцыі абвясьцілі аднадзённы страйк на знак пратэсту супраць жорсткіх плянаў ураду па выхадзе з фінансавага крызісу.

Міністар абароны Расеі Анатолій Сердзюкоў назірае за рэпаэтыцыяй вайсковага параду ў Маскве.

Наведнікі глядзяць на здымкі вывяржэньня вулькану ў ісьляндзкім павільёне ўсясьветнай выставы ў Шанхаі.

Будысцкія манахі моляцца падчас цырымоніі ў гонар 60-годзьдзя каранацыі караля Тайлянду. Цырымонія адбылася ў лягеры ўдзельнікаў антыўрадавых пратэстаў у цэнтры Бангкоку. Кароль дагэтуль ня выказаўся наконт цяперашняга палітычнага супрацьстаяньня ў краіне.

Маскоўская міліцыя затрымлівае удзельніка пратэсту супраць плянаў забудовы Масквы.

Зьнішчэньне будынка на Хітроўскай плошчы ў Маскве. На гэтым месцы маюць пабудаваць офіс.

Дэманстрацыя перад Цэнтральнай выбарчай камісіяй на Філіпінах. Удзельнікі пратэсту вінавацяць улады ў спробе сфальшаваць будучыя выбары з дапамогай няспраўных машынаў для галасаваньня.

Прыхільнікі Аб'яднанай камуністычнай партыі Нэпалу (мааісты) перад паліцэйскім кардонам на чацьверты дзень бестэрміновага страйку ў Нэпале.