Беларусь – на апошнім месцы па прыросьце ВУП сярод СНД

Па выніках студзеня-сакавіка 2010 году Беларусь заняла апошняе, восьмае, месца па прыросьце ВУП сярод краінаў СНД. Лідзіруе Кіргізстан.

Прырост валавага ўнутранага прадукту ў Беларусі 4%.

Паводле прыросту аб'ёмаў прамысловай вытворчасьці Беларусь – на сёмым месцы, а па паводле рознічнага тавараабароту – на другім.