Два вядучыя палітычныя блёкі Іраку дамаўляюцца пра будучы ўрад

Дзьве вядучыя палітычныя сілы Іраку спрабуюць дамовіцца пра склад новага ўраду. Блёкі, якія ўзначальваюць былы прэм’ер Іраку Іяд Алаў’і і цяперашні кіраўнік ўраду Нуры аль-Малікі, атрымалі першае і другое месца на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі 7 сакавіка. Яны заявілі пра намер сфармаваць кааліцыю ў новым парлямэнце. Разам яны атрымаюць 160 мандатаў, што набліжаецца да парлямэнцкай большасьці.

Кандыдатура будучага кіраўніка ўраду пакуль ня вызначаная. Нуры аль-Малікі жадае захаваць за сабой пасаду прэм’ера, але супраць яго выступаюць радыкальныя шыіты Муктады ас-Садры.