У Расеі ўступіў у сілу закон, які дазваляе грамадзянам патрабаваць кампэнсацыі за зацягваньне судовага разьбіральніцтва. Праваабаронцы павіталі гэты крок, але зьвяртаюць увагу на шматлікія недапрацоўкі ў законе, якія дазваляюць судзьдзям яго абыходзіць.
Адначасова была заведзена крымінальная справа супраць сьледчага, які вёў справу Веры Трыфонавай, што сканала ў СІЗА ад несумяшчальных са станам яе здароўя ўмоваў утрыманьня. Дэпутаты ніжняй палаты Дзяржаўнай думы прапаноўваюць таксама звольніць судзьдзю, якая санкцыявала арышт памерлай. Трыфонава абвінавачвалася ў эканамічных злачынствах.
На сёньняшні дзень у Эўрапейскім судзе па правох чалавека ў Страсбуры назапасілася каля 50 тысяч скаргаў грамадзян на парушэньні ў хадзе разьбіральніцтва іх спраў у расейскіх судах.