Міліцыянты затрымалі Алеся Галаваня на праспэкце Будаўнікоў у Віцебску, дзе ён раздаваў мінакам газэту “Весьнік” і бюлетэнь “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”
Тры гадзіны актывіста трымалі ў Першамайскім РАУС, высьвятляючы, ці маюць друкаваныя выданьні належныя выходныя дадзеныя. Пераканаўшыся, што тут парушэньняў няма, пратакол пра адміністрацыйнае парушэньне на актывіста складаць ня сталі. Але канфіскавалі каля 30-ці асобнікаў “Весьніка” і каля дзясятка бюлетэняў — нібыта для вывучэньня зьместу.