У ЗША арыштавалі падазраванага ў спробе тэракту ў Нью Ёрку

Паліцыя ЗША арыштавала падазраванага ў зьдзяйсьненьні спробы тэракту на Таймс-сквэр у Нью Ёрку. Меркаваны тэрарыст, Файзал Шахзад - амэрыканец з пакістанскімі каранямі, які жыве ў штаце Канэкцікут. Менавіта ён нядаўна купіў спартовую машыну "Нісан", якую ў суботу знайшлі ў цэнтры Нью Ёрку начыненай выбухоўкай.

Паведамляецца, што Шахзад нядаўна вярнуўся з паездкі ў Пакістан. Паліцыя затрымала яго на Вашынгтонскім айрадроме Dulles, адкуль ён спрабаваў выляцець у Дубай.

Прадстаўнікі пакістанскага крыла руху Талібан раней заявілі аб сваёй адказнасьці за спробу тэракту.

Праваахоўныя органы ЗША паставіліся да гэтай заявы зь недаверам, не выключаючы, аднак, замежнага сьледу.