Сьвет учора і сёньня: 2 — 3 траўня

Расея, Санкт-Пецярбург: камунальная работніца чысьціць помнік маршалу Жукаву.

ЗША, Нью-Ёрк: будзільнік, што быў часткай бомбы, знойдзенай у аўтамабілі на Тайм-сквэр.

ЗША, Нью-Ёрк: фота з камэры назіраньня на Тайм-сквэр, дзе бачны аўтамабіль Nissan Pathfinder, у якім была бомба.

ЗША, Нью-Ёрк: паліцыя ачапіла месца на Тайм-сквэр, дзе стаяў аўтамабіль з бомбай.

ЗША, Нью-Ёрк: пасьля таго, як на Тайм-сквэр быў знойдзены аўтамабіль з бомбай, паліцыя ўважліва сочыць за ўсімі падазронымі машынамі.

ЗША, Місысыпі: загрузка буя з бонам для затрымкі нафты, што выліваецца ў Мэксыканскую затоку.

Фрагмэнт відэа з камандзірам пакістанскіх талібаў, якія ўзялі на сябе адказнасьць за спробу тэракту ў Нью-Ёрку.

ЗША: Прэзыдэнт Барак Абама падчас візыту ў раён экалягічнай катастрофы ў Мэксыканскай затоцы.

Чарнагорыя: першамайская дэманстрацыя

Паўночная Карэя: Кім Чэн Ір падчас аднаго са сваіх падарожжаў у спэцыяльным цягніку.

Харватыя: першамайская дэманстрацыя ў Заграбе.

Малдова: першамайская дэманстрацыя камуністаў у Кішынэве.

Расея: першамайская дэманстрацыя камуністаў у Маскве.

Грэцыя, Атэны: паліцыя разганяе першамайскую дэманстрацыю пратэсту супраць плянаў ураду па скарачэньні дзяржаўнага дэфіцыту.

Кітай, Шанхай: урачыстае адкрыцьцё сусьветнай выставы World Expo.