Горадня: “Хавайся ў бульбу!”

У Горадні адбываецца міжнародны рок-байк-фэст “Хавайся ў бульбу!” Ён праводзіцца шосты раз. 1 траўня ў 14.15. прыблізна каля тысячы байкераў праехалі праз гістарычны цэнтр, каб на цяперашняй плошчы Савецкай паказаць свае матацыклы жыхарам гораду.

У рамках фэсту выступяць некалькі рок-гуртоў, у ліку якіх “Мадера Хард Блюз” і J:Морс.