Кошт барэлю нафты АПЭК падняўся на 1,46 даляра

29 красавіка кошт нафтавага кошыка АПЭК падвысіўся да 83,6 даляра за барэль.

З росту нафтавых коштаў пачалі працу і сусьветныя таварныя біржы.

Экспэрты зьвязваюць узрослую цікавасьць да "чорнага золата" з надзеямі на аднаўленьне сусьветнай эканомікі.