Нафтавая пляма з буравых установак у Мэксыканскай затоцы дасягнула ўзьбярэжжа амэрыканскага штату Луізіяна. Раней губэрнатар штату абвясьціў надзвычайнае становішча і зьвярнуўся да фэдэральных уладаў з просьбай накіраваць да шасьці тысячаў байцоў нацыянальнай гвардыі для ліквідацыі магчымых наступстваў экалягічнай катастрофы.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў выкарыстаць усе даступныя рэсурсы, у тым ліку і вайсковыя, для ліквідацыі нафтавай плямы, якая дасягае памераў Ямайкі.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў выкарыстаць усе даступныя рэсурсы, у тым ліку і вайсковыя, для ліквідацыі нафтавай плямы, якая дасягае памераў Ямайкі.