У Казахстане апазыцыянэр арыштаваны за чытаньне пэтыцыі на мітынгу

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі “Талмас” і ініцыятыўнай групы “Сацыялістычны супраціў-Казахстан” Айнур Курманаў быў затрыманы паліцыянтамі ў Алма-Аце і асуджана на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Падставай для арышту быў удзел Курманава ў мітынгу каля офісу “Тэмір банку”, пад час якога кліенты разьбілі шкляныя банкі, якія, па іх задуме, сымбалізавалі фінансавую сыстэму Казахстану. Прычынай акцыі была канфіскацыя маёмасьці ў кліентаў, якія ўзялі іпатэку і ня здолелі выплочваць крэды. На судовым працэсе фігураваў відэазапіс мітынгу, на якім Курманаў зачытаў рэзалюцыю з намерам правесьці акцыі пратэсту па ўсёй краіне, калі патрабаваньні кліентаў на будуць выкананыя.

Раней паведамлялася, што прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, выступаючы на адкрыцьці 9-га Эўразійскага мэдыя-форуму, нэгатыўна ацаніў зьмену ўлады ў Бішкеку.

Ацэньваючы сытуацыю ў суседняй краіне Назарбаеў сказаў, што "гэта замена адных элітаў другімі і барацьба за ўладу... Гэта не рэвалюцыя - гэта поўны разбой. Рэвалюцыяй называюць кастрычнік 1917 году, калі капіталізм замяняўся сацыялізмам. Можна сказаць што мы таксама рэвалюцыю праводзілі, таму што, наадварот, ад сацыялізму да капіталізму пераходзілі".