ПАРЭ прыступіла да абмеркаваньня праекту рэзалюцыі аб галадаморы

Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы прыступіла да абмеркаваньня праекту рэзалюцыі аб галадаморы ў былым Савецкім Саюзе. У праекце дакумэнту, які быў апублікаваны некалькі дзён таму, гісторыкаў усіх краінаў былога СССР заклікалі ў сваіх дасьледаваньнях устрымацца ад залішняй палітызацыі гэтае тэмы.