МЗС Беларусі: "Гуманітарны груз пакуль не адпраўлены ў Бішкек"

Гуманітарная дапамога Кіргізстану сфармаваная. Пра гэта "Свабодзе" сёньня паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Адзінае, што гэты груз пакуль не адпраўлены ў Кіргізстан таму, што мы пакуль не дамовіліся з кіргіскім бокам пра прыём грузу. Так што вырашэньне гэтага пытаньня не за намі, а за кіргіскім бокам".

Спадар Савіных сказаў, што на 90% гуманітарная дапамога складаецца з прадуктаў харчаваньня і тавараў народнага спажываньня.

Пра тое, што Беларусь дапаможа Кіргізстану Аляксандар Лукашэнка заявіў 21 красавіка на сустрэчы з Курамнбекам Бакіевым.