Выбаркам Тайлянду працягвае дамагацца роспуску кіруючай Дэмакратычнай партыі

Канстытуцыйны суд Тайлянду пагадзіўся разгледзець заяву выбарчай камісіі краіны, рэкамэндаваўшы распусьціць кіруючую Дэмакратычную партыю.

Супрацоўнікі выбаркаму абвінавачваюць прыхільнікаў прэм'ер-міністра Абхісіта Вэтчачывы ў няправільным выдаткоўваньні дзяржаўных сродкаў. Сёньня ў Бангкоку адбыліся новыя сутыкненьні паліцыі з апазыцыянэрамі, якія ўжо больш за месяц праводзяць акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі цяперашняга ўраду. Пра пацярпелых не паведамляецца.

Сотні апазыцыянэраў рушылі сёньня калёнай з цэнтру Бангкоку да адной з ускраін гораду, дзе плянуецца правесьці мітынг. Паліцыя спрабуе гэтага не дапусьціць.