Часовы кіргіскі ўрад патрабуе выдачы былога прэзыдэнта Бакіева, якога Лукашэнка прыняў на жыхарства як законнага кіраўніка дзяржавы. Ці павінна Беларусь выдаць Бакіева? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Спадар: «Канечне, безумоўна, павінны выдаць яго кіргіскім уладам. Калі чалавек зьдзейсьніў нейкія дзеяньні ў краіне, дзе быў прэзыдэнтам, ён безумоўна павінен за іх адказаць. І няхай там вырашаюць, бо калі народ заклікае да адказнасьці, то давай адкажы: як працаваў, так і адказвай...»
Спадарыня: «Беларусы павінны аддаць кіргіскага прэзыдэнта на яго радзіму, таму што за ім цягнецца шмат дрэннага. Ён павінен адказваць перад сваім народам».
Дзяўчына: «Мне наагул дзіўна, што ён у нас тут знаходзіцца. Думаю, каб яму не было чаго баяцца перад сваім часовым урадам, то ён бы там застаўся, а так гэтыя ўцёкі нагадваюць спэктакль. А што да таго, выдаць ці не, то калі ён лічыць сябе прэзыдэнтам Кіргізстану, то няхай туды і вяртаецца».
Ейная сяброўка: «Я асабіста ня ведаю, і мне наагул усё роўна, што зь ім будзе. Я пра гэта нават не задумвалася».
Спадар: «Гэта ўнутраная справа краіны, і ў нас ёсьць людзі, якія прымуць кампэтэнтнае рашэньне. А я асабіста ня ведаю, што трэба рабіць».
Спадарыня: «Я лічу, што, канечне, яго трэба выдаць. Яму можна было даць прытулак як чалавеку, але як палітыку — не. Наагул нейкая дзіўная сытуацыя вакол Бакіева адбываецца, становіцца нават сьмешна...»
Спадарыня: «Я лічу, што чалавек можа жыць там, дзе яму зараз добра. І калі ён патрапіў у Беларусь, то чаму яго павінны выдаваць? Гэта ж ня штучны тавар...»
Спадарыня: «Мне здаецца, што існуе пытаньне асабістай свабоды, а таксама палітычнай адказнасьці і чалавечай адказнасьці. Ёсьць законы, міжнароднае права. І калі чалавек — палітык, то ён адказвае ня толькі за сябе і асабістую свабоду, але і за парушэньне міжнародных законаў. Зь іншага боку, калі чалавеку пагражае «сьценка», то, можа, варта кіравацца нейкімі іншымі, чалавечымі пасыламі...