У Расеі ўзмоцняць кантроль за якасьцю малдаўскіх вінаў

Па дадзеных Расспажыўнагляду, у сакавіку і красавіку было выяўлена больш за 80 тысячаў літраў малдаўскага віна, якое не адпавядае гігіенічным нарматывам.

Цяпер Расспажыўнагляд мае намер "выпрацаваць кансалідаванае меркаваньне па мерах, неабходных для гарантаванага забесьпячэньня патрабаваньняў бясьпекі таго, што ўвозіцца на тэрыторыю РФ".