Супрацоўнікі ААН у Кабуле маглі быць забітыя ў выніку памылкі аўганскіх вайскоўцаў

Пяцёра супрацоўнікаў ААН, якія загінулі летась у кастрычніку ў Кабуле, верагодна, былі забітыя супрацоўнікамі сілаў бясьпекі Аўганістану – сьцьвярджаецца ў адмысловай справаздачы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. У справаздачы адзначаецца, што агонь быў распачаты “памылкова”.