Беларусь пачне здабываць нафту ў Іране

Сумеснае беларуска-іранскае прадпрыемства "Белпарс" плянуе ў чэрвені пачаць здабычу нафты на радовішчы Джуфейр у Іране.
"Найбліжэйшай задачай па іранскім праекце зьяўляецца завяршэньне этапаў папярэдніх работ па ўладкаваньні інфраструктуры і запуск стадыі раньняй здабычы нафты з выхадам на праектны ўзровень 3,5 тысяч барэляў у суткі, які намечаны на чэрвень гэтага года ", - паведамілі прадстаўнікі аб'яднаньня "Беларуснафта" Інтэрфаксу.

Па словах прадстаўніка "Беларуснафты", плянуецца здабываць 500 тонаў нафты на суткі.